Беларусь ён разглядае як «беларускую федэральную акругу». Чаму Пуцін не наведвае Беларусь?
Пасля таго, як Лукашэнка анансаваў яшчэ адну сустрэчу з Пуціным для «планавання задач на будучыню», стала зразумела, што гэты год дакладна стане рэкордным па колькасці самітаў двух дыктатараў. Усе яны прайшлі ў розных расійскіх гарадах: Маскве, Санкт-Пецярбургу і нават Уладзівастоку.