Сапраўдная дыпламатыя. Ціханоўская і Латушка абмеркавалі візы для беларусаў з кіраўніком МУС Польшчы
Святлана Ціханоўская і Павел Латушка сустрэліся з міністрам унутраных спраў Польшчы Марыюшам Камінскім, паведамляе офіс Ціханоўскай.
Удзельнікі сустрэчы вырашалі пытанні выдачы віз, легалізацыі і дазволу на працу для беларусаў у Польшчы, публічную камунікацыю, якую могуць праводзіць польскія чыноўнікі і дыпламаты супраць дыскрымінацыі народа Беларусі, піша REFORM.by.
Ціханоўская і Латушка заклікалі да пашырэння праграм і актаў у дачыненні да ўкраінцаў на беларусаў.
Па выніках размовы Марыюш Камінскі падзякаваў Святлану Ціханаўскую за сустрэчу.
«Дзякуй, спадарыня Ціханоўская за сённяшнюю сустрэчу і важная размова аб свабоднай Беларусі, незалежнай Украіне і бяспецы нашага рэгіёну», — напісаў ён у Твітар.