Дэлегацыя дэмакратычных сіл Беларусі цяпер ва Украіне

Дэлегацыя дэмакратычных сіл Беларусі сёння, 24 сакавіка, распачала візіт ва Украіну. Цяпер дэлегацыя ўжо ва Украіне

Валерый Кавалеўскі 

Валерый Кавалеўскі 

Прадстаўнікі Святланы Ціханоўскай Валерый Кавалеўскі і Анатоль Лябедзька, а таксама прадстаўнік сілавікоў  Аляксандр Азараў і прадстаўнік НАУ Валерый Мацкевіч перасяклі мяжу і цяпер знаходзяцца на тэрыторыі Украіны.

Дэлегацыя дэмакратычных сіл Беларусі плануе сустрэцца з беларусамі Кіева, наведаць беларускія добраахвотніцкія атрады ў Украіне, правесці сустрэчы з украінскімі палітыкамі, паведамілі ў прэс-службе Святланы Ціханоўскай.

У сувязі з рэзкім скарачэннем дыпламатычнага персаналу Украіны ў Беларусі, Валерый Кавалеўскі з польска-ўкраінскай мяжы звярнуўся да беларускіх дыпламатаў і заклікаў іх зрабіць выбар, таму што беларускі рэжым падштурхоўвае да разрыву дыпламатычных адносін з Украінай і пагражае існаванню нашага дзяржавы. Ён заўвашыў, што рана ці позна ўсе  пасольствы так ці інакш пяройдуць пад кантроль дэмакратычных сіл.