Ва Украіне ўводзіцца крымінальная адказнасць за здымку перамяшчэння і пазіцый Узброеных сіл
Ва Украіне будуць крымінальна карацца здымкі перамяшчэнняў і пазіцый УСУ. Вярхоўная Рада Украіны прагаласавала за адпаведныя папраўкі.
Прадстаўнікі
ўкраінскай улады і ваеннага камандавання неаднаразова прасілі людзей не здымаць
пазіцыі і перамяшчэнні УСУ. Гэтыя матэрыялы здольныя дапамагчы ворагу і нанесці
непапраўную шкоду, адзначалі яны.
Выпадкі, калі расійскія акупанты выбіралі мэты на аснове публічных фота ці відэа, ужо не раз фіксаваліся. Напрыклад, тры дні таму СБУ затрымала блогера, з-за якога вораг абстраляў гандлёвы цэнтр у Кіеве. А цяпер за падобныя дзеянні прадугледжана крымінальная адказнасць. Распаўсюд інфармацыі аб перамяшчэннях боепрыпасаў і здымка дыслакацыі УСУ будуць карацца пазбаўленнем волі.
Як паведаміў народны дэпутат Аляксей Ганчарэнка, сёння Вярхоўная Рада прагаласавала за дадатак да Крымінальнага кодэкса. Цяпер несанкцыянаванае распаўсюджванне інфармацыі аб кірунку, перамяшчэнні зброі, узбраення і баявых прыпасаў ва Украіну ва ўмовах ваеннага або надзвычайнага становішча.
Паводле УНІАН