Беларусь высылае ўкраінскіх дыпламатаў і закрывае консульства ў Брэсце

Беларусь скарачае колькасць украінскіх дыпламатаў на сваёй тэрыторыі, консульства ў Брэсце будзе закрыта, паведамляе МЗС Беларусі. Дыпламаты павінны пакінуць Беларусь на працягу 72 гадзін.

ukraine_4.jpg


МЗС Беларусі таксама паведамляе, што дыпламатычны склад у фармаце 1+4 можа працягваць сваю працу ў адпаведнасці з мэтамі, вызначанымі венскімі канвенцыямі, піша REFORM.by.

Украінцам і грамадзянам іншых краін, якія пакідаюць тэрыторыю баявых дзеянняў, дадзенае права бязвізавага ўезду на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь з Украіны, знаходжанне і наступны выезд з Рэспублікі Беларусь да 15 красавіка 2022 года.

Нагадаем, КДБ Беларусі заявіла, што выкрыла «шпіёнскую сетку» украінскіх дыпламатаў і прышпіліла да яе журналіста-расследавальніка, аўтара «Новага часу» Дзяніса Івашына.

Украіна назвала гэтыя заявы правакацыяй і адзначыла, што Беларусь запісала ў шпіёны работнікаў пасольства, якія да поўнамаштабнага ўварвання сотні разоў сустракаліся з афіцыйнымі асобамі краіны і былі афіцыйнымі прадстаўнікамі розных украінскіх ведамстваў – у тым ліку Міністэрства абароны і Службы бяспекі. Паводле яго, такую дзейнасць наўрад ці можна назваць «пад прыкрыццём».