КДБ абвінаваціла журналіста Дзяніса Івашына ў супрацоўніцтве з украінскай выведкай

Журналіста-палітвязня Дзяніса Івашына КДБ абвінаваціла ў супрацоўніцтве з украінскай выведкай.

dzjanis_ivaszyn_1.jpg

У супрацоўніцтве з украінскай выведкай КДБ абвінаваціў палітзняволенага журналіста «Новага Часу» Дзяніса Івашына.

«Украінскі бок, глыбока вывучыўшы асобу Дзяніса Івашына, усяляк яго стымуляваў, выкарыстоўваючы як матэрыяльнае ўзнагароджанне, так і іншага роду заахвочванні, якія маюць значэнне для фігуранта, прымаючы пад увагу ўжо сфармаванае ў яго жаданне быць датычным да лёсу Украіны», — перадае праўрадавае беларускае СМІ сутнасць прэтэнзій КДБ да журналіста.

Дзяніс Івашын праводзіў расследаванні расійскай ваеннай прысутнасці ў Беларусі, выкрываў датычных да расстрэлу Майдана супрацоўнікамі ўкраінскага «Беркута», якія збеглі с краіны і  пайшлі служыць у сілавыя ведамствы Расіі і Беларусі. 

Дзяніса Івашына затрымалі больш за год таму — 12 сакавіка 2021-га года. Яго абвінавачваюць ва ўмяшанні ў дзейнасць супрацоўніка ўнутраных спраў і ў «здрадзе дзяржаве». Дзянісу пагражае да 15 гадоў зняволення.