Генадзь Мажэйка: «Канца-краю пакуль гэтаму ўсяму не бачна»
Журналіст-палітвязень Генадзь Мажэйка распавёў у лісце на волю пра сваё зняволенне.
Журналіста «Камсамольскай праўды» Генадзя Мажэйку трымаюць
за кратамі амаль паўгода. Яму ставяць у віну два артыкулы Крымінальнага
кодэкса: распальванне сацыяльнай варожасці (арт. 130 КК РБ) і абраза
прадстаўніка ўлады (арт.369 КК).
Палітвязня затрымалі ў Маскве 1 кастрычніка 2021 года. Відаць, затрыманне звязана з артыкулам у «Камсамольскай праўдзе», у якім знаёмая загінулага Андрэя Зельцэра станоўча пра яго адгукнулася. Менавіта аўтарства Генадзя стаяла пад гэтым тэкстам.
У сваім лісце Генадзь Мажэйка напісаў, што падтрымкі з волі стала значна менш і спадзяецца, што яго не забудуць.
«Здаецца, што я знаходжуся за мурамі ўжо сто гадоў, хоць па факце я толькі перазімаваў. Канца-краю пакуль гэтаму ўсяму не відаць, і гэта засмучае. Але нічога, стараюся не сумаваць.
Яшчэ не хапае навін з таго боку. Я гляджу навіны па тэлевізары, чытаю СБ, яшчэ выпісаў "Беларусы і рынак". Раз на тыдзень нешта распавядае адвакат. Але маіх інфапатрэбаў гэта, вядома, не закрывае. Нядаўна сустрэў Алену Талкачову — у нас з ёй было некалькі секунд невербальных зносін»
Яшчэ адчуваецца некаторы астуджэнне падтрымкі звонку. Але гэта і зразумела, па той бок муроў жыццё ідзе сваім парадкам, ды і інфа-парадак цяпер ссунуўся на вайну. Спадзяюся, на волі мяне не забудуць».
Дасылаць лісты журналісту трэба на новы адрас: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Генадзь Мікалаевіч Мажэйка