Кіраўнікі дыпламатычных місій ЕС сустрэліся са сваякамі беларускіх палітвязняў

Кіраўнікі дыпламатычных місій краінаў Еўрасаюза 16 чэрвеня ў Мінску сустрэліся са сваякамі беларускіх палітычных зняволеных

679cb63e_2fba_4032_98f9_1c580529f6c8_cx0_cy7_cw0_w1023_r1_s.jpg


«На сёння ў Беларусі налічваецца 493 палітвязня. Яны ўтрымліваюцца пад вартай за іх грамадзянскую пазіцыю і палітычныя погляды. Сёння ў Мінску кіраўнікі дыпламатычных місій Еўрасаюза мелі гонар сустрэцца з роднымі беларускіх палітвязняў, каб выказаць сваю салідарнасць і суперажыванне», — цытуе паведамленне прадстаўніцтва ЭС у Беларусі Радыё Свабода.

«Мы заклікаем усе сем’і палітычных зняволеных не страчваць надзеі, а таксама выказваем ім падтрымку з боку ЕС. Мы глыбока ўражаныя мужнасцю і годнасцю ўсіх незаконна затрыманых і падзяляем іх чаканні таго моманту, калі ў Беларусі перамогуць свабода і справядлівасць», — адзначылі ў прадстаўніцтве ЕС.

Паводле апублікаваных фатаграфій, сустрэча прайшла ў амбасадзе Літвы. Сярод удзельнікаў — жонка Паўла Севярынца Вольга Севярынец і жонка Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч.