Суд над Міколам Дзядком пачнецца 29 чэрвеня

Вядомага публіцыста і актывіста анархісцкага руху пачнуць судзіць у Мінску 29 чэрвеня а 10-й гадзіне. Разглядаць справу будзе суддзя Папко. 

0301de74_8492_4256_961d_74e4039142f8_cx13_cy3_cw73_w1023_r1_s.jpg


Справу Міколы Дзядка будзе разглядаць Мінскі гарадскі суд, перадае «Радыё Свабода».

Аўтара газеты «Новы Час», анархіста абвінавачваюць па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса:

  • ч. 1 арт. 295-3 («Незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, паражальная дзейнасць якіх грунтуецца на выкарыстанні гаручых рэчываў»)
  • ч. 1 арт. 342 («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак»)
  • ч. 3 арт. 361 («Заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы пры дапамозе сеткі Інтэрнэт»).

У Міколы Дзядка застаюцца нявырашанымі праблемы са здароўем: частыя галаўныя болі і праблемы са страўнікам. Ён прасіў абследаваць яго і правесці фібрагастраскапію, аднак усе скаргі ігнаруюцца. Акрамя таго, ён практычна не атрымлівае лістоў, а родным карэспандэнцыя ад яго прыходзіць з перабоямі.

Мікола Дзядок не прызнае віны ні па адным з названых артыкулаў. Паводле бацькі, ацэньвае гэта як пераслед за погляды, перакананні і жаданне гаварыць праўду.

Мікалай Дзядок раней ужо перабываў у зняволенні, прызнаваўся палітвязнем. 27 траўня 2011 года быў асуджаны да 4,5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму па артыкуле 339 ч. 2 — «Хуліганства» — за напад на амбасаду Расіі ў Мінску. Дзядок віну не прызнаў, адмовіўся падпісваць прашэнне аб памілаванні на імя Лукашэнкі. У лютым 2015 года асуджаны да яшчэ 1 года турмы за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі». Вызвалены ў 2015 годзе разам з іншымі палітвязнямі.