Пуцін і Лукашэнка могуць правесці асобную сустрэчу ў Санкт-Пецярбургу 28 снежня
Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў не выключыў, што Пуцін і Лукашэнка могуць правесці асобную двухбаковую сустрэчу ў Санкт-Пецярбургу 28 снежня.
![0_79100_c29ba341_xxx.jpg 0_79100_c29ba341_xxx.jpg](/img/v1/images/0_79100_c29ba341_xxx.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
«Магчыма», — сказаў ён, адказваючы на пытанне, ці можа ў рамках нефармальнага саміту кіраўнікоў СНД адбыцца асобная сустрэча Пуціна і Лукашэнкі, паведамляе АФН са спасылкай на ТАСС.
Пяскоў 13 снежня паведаміў журналістам, што Пуцін і Лукашэнка дамовіліся сустрэцца да Новага года, а дакладную дату абяцаў паведаміць дадаткова.