Роўна 30 гадоў таму быў канчаткова ліквідаваны СССР
На змену «адзінаму, магутнаму» прыйшла СНД.

21 снежня 1991 году кіраўнікі 11 былых савецкіх рэспублік у
Алма-Аце прынялі Дэкларацыю аб утварэнні Садружнасці незалежных дзяржаў і
канстатавалі спыненне існаваньня СССР. Такім чынам падпісаныя раней Белавежскія
пагадненні былі пацверджаныя фактычна. Да Беларусі, Расіі ды Украіны
далучыліся іншыя былыя савецкія рэспублікі — за выключэннем Грузіі, Латвіі, Літвы і
Эстоніі, нагадвае «Свабода».