СМІ: Новым паслом Расіі ў Беларусі стане Барыс Грызлоў
Цяперашні пасол Яўген Лук'янаў будзе адкліканы.

Новым паслом Расіі ў Беларусі стане старшыня вышэйшага савета «Адзінай Расіі», паўнамоцны прадстаўнік Расіі ў кантактнай групе па ўрэгуляванні сітуацыі на Данбасе, былы старшыня Дзярждумы і міністр унутраных спраў Барыс Грызлоў. Цяперашні пасол Яўген Лук'янаў будзе адкліканы.
Пра гэта паведаміла выданне Znak.com са спасылкай на крыніцу ў Дзярждуме. Паведамляецца, што кандыдатуру Грызлова сёння ўхваліў думскі камітэт па справах СНД. Канчатковае рашэнне аб зацвярджэнні кандыдатуры на пасадзе пасла Расіі ў Беларусі прыме прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, піша «Наша Ніва».
Цяперашні пасол Лук’янаў працуе ў Мінску з сакавіка гэтага года.