Панамар: Мярзотнікам і дыктатарам заўсёды лягчэй кіраваць ва ўмовах абмежавання свабод і дэмакратыі

Вядомы ўкраінскі палітолаг і болгер Алег Панамар разважае пра палітычныя падзеі ў свеце. Ён адзначае, што бітва за Данбас ператвараецца ў мясарубку

Фота www.ponomaroleg.com

Фота www.ponomaroleg.com

«Бітва за Данбас ператвараецца ў мясарубку. І гэта тое, пра што я пісаў у пачатку месяца, — мы яшчэ не прайшлі той этап, калі стане горш перад тым, як будзе лепш, — адзначае Алег Панамар на www.ponomaroleg.com.

Нездарма ў Маскве любяць Кісінджэра і ненавідзяць Сораса.

Джордж Сорас заявіў, што ўварванне Расіі ва Украіну, магчыма, стала пачаткам Трэцяй сусветнай вайны, таму для Захаду важна нанесці паразу сілам прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна.

Рада ЕС прыняла рашэнне аб павелічэнні ваеннай дапамогі Украіне на €500 млн (да €2 млрд).

Канада

Канадскі ўрад учора абвясціў аб пастаўцы партыі больш чым у 20 тысяч артылерыйскіх снарадаў калібрам 155 мм для пастаўленых раней ва Украіну гаўбіц M777.

Міністру фінансаў Канады Хрыстэ Фрыланд тэлефануюць незадаволеныя заходнімі санкцыямі расійскія алігархі. Таксама яны прапануюць ахвяраваць частку сваіх капіталаў на дапамогу Украіне ў абмен на зняцце санкцый Канадай. Але з Хрыстэ такія рэчы не пракацяць.

Мярзотнікам і дыктатарам заўсёды лягчэй кіраваць ва ўмовах абмежавання свабод і дэмакратыі

Прэм'ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан увёў у аўторак новае надзвычайнае становішча. Ён спаслаўся на праблемы, звязаныя з вайной ва Украін. Згадаем, што тэрмін дзеяння ўжо ўведзенага з-за пандэміі Covid-19 рэжыму заканчваецца якраз на наступным тыдні.

Дэфолт РФ усё бліжэй?

Мінфін ЗША абвясціў, што не будзе працягваць генеральную ліцэнзію GL-9C, якая дазваляе Расіі ажыццяўляць плацяжы па абслугоўванні знешняга доўгу. Тэрмін яе дзеяння мінуў сёння раніцай.

Першы плацёж, пасля таго як закрыецца вакно, Расія павінна будзе зрабіць 23 чэрвеня — $ 235 млн па двух еўрааблігацыях. Калі плацёж не пройдзе, то +30 дзён льготнага перыяду. аз начыць, у канцы ліпеня можа здарыцца дэфолт.

Сусветны паліцэйскі ў самым лепшым сэнсе

ЗША аказваюць ціск на Індыю, каб яна ўстрымалася ад павелічэння закупак расійскай нафты. Элізабэт Розенберг, высокапастаўлены чыноўнік міністэрства фінансаў ЗША, адправіцца ў Індыю ў канцы гэтага тыдня.

Мора крыві ў Тэхасе

18-гадовы старшакласнік адкрыў страляніну ў пачатковай школе. Колькасць ахвяр — 19 дзяцей і двое дарослых. Прэзідэнт Байдэн заявіў на гэты конт: "Як нацыя, мы павінны спытаць: калі, у імя ўсяго святога, мы збіраемся супрацьстаяць зброеваму лобі?"

Чаму Байдэн толькі заклікае да забароны зброі? Таму што рэспубліканская партыя блакуе законы, якія б абмежоўвалі хаця б аўтаматычную зброю, а галасоў адных дэмакратаў у Сенаце недастаткова.

Пакуль так. Цяжкі час. Трэба трымацца — іншага выйсця няма».