Сяргей Навумчык: Нават пры 40 мільёнах ахвяраў расійскі народ не зварухнецца
«Ахвяры ніяк не паўплываюць на падтрымку вайны грамадзянамі Расіі». Палітык і журналіст Сяргей Навумчык у сваім тэлеграме разважае пра тое, колькі забітых рускіх салдат можа спатрэбіцца, каб у РФ змянілася стаўленне да вайны.
Украінскія
вайскоўцы дэманструюць рашучую і разам з тым філігранную працу, знішчыўшы за два
тыдні амаль два дзясяткі расійскіх сховішчаў зброі. За тыдзень Украіна не
згубіла ніводнага квадратнага метру сваёй тэрыторыі.
Пуцін адказвае на гэта ракетнымі ўдарамі па мірным насельніцтве, па безабаронных людзях, генацыдам на акупаваных тэрыторыях, кідаючы ў пекла ўсё новыя тысячы расійскіх салдат.
У пачатку вайны я прагназаваў, што ахвяры ніяк не паўплываюць на падтрымку вайны грамадзянамі Расіі. Многім такая ацэнка здавалася памылковай.
Масква даўно ўжо не паведамляе пра колькасць ахвяраў з расійскага боку. Паводле Кіева, лічба імкліва набліжаецца да 40 000.
І тым не менш, большасць расіян падтрымлівае вайну.
Колькі расіян мусіць быць забіта, каб расійскі народ узняўся і зрынуў дыктатара? 400 000? Чатыры мільёны?
Мой адказ — і нават пры 40 мільёнах ахвяраў расійскі народ не зварухнецца. Занадта ўжо моцныя — імперскія — “скрепы” сціскаюць ягоную свядомасць.