Што падпісалі Шайгу і Хрэнін у Мінску?
Міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу прыбыў у Мінск для сустрэчы з міністрам абароны Беларусі Віктарам Хрэніным. Пра візіт паведаміў у «Твітары» начальнік Дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва МА Беларусі Валерый Рэвенка.
![photo_2022_12_03_17_39_15.jpg photo_2022_12_03_17_39_15.jpg](/img/v1/images/photo_2022_12_03_17_39_15.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Пазней прэс-служба беларускага Міністэрства абароны паведаміла, што самалёт кіраўніка ваеннага ведамства Расіі прызямліўся на аэрадроме ў Мачулішчах.
«Міністр абароны Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнант Віктар Хрэнін і міністр абароны Расійскай Федэрацыі генерал арміі Сяргей Шайгу абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковага ваеннага і ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва і падпісалі пратакол паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй аб унясенні змяненняў у пагадненне аб сумесным забеспячэнні рэгіянальнай бяспекі ў ваеннай сферы ад 19 снежня 1997 года», — гаворыцца ў паведамленні Мінабароны Беларусі.
Пра сэнс унесеных паправак нічога невядома. Аднак, відаць, ён варты таго, каб расійскі ваенны міністр у суботу ляцеў у Беларусь.
![Кіраўнік РНБА Украіны: Хрэнін і Лапо пераконвалі, што нападу з Беларусі не будзе Кіраўнік РНБА Украіны: Хрэнін і Лапо за два дні да нападу пераконвалі, што нападу з Беларусі не будзе](/img/v1/images/screenshot_1_1_2.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)