Амбасада ЗША заклікала ўрад Беларусі дазволіць народу свабодна і мірна збірацца
Амбасада ЗША ў Беларусі ў сваім twitter-канале заклікала ўрад Беларусі прытрымлівацца сваіх міжнародных абавязацельства паважаць асноўныя свабоды і дазволіць народу Беларусі свабодна і мірна збірацца.

Таксама амерыканская амбасада заклікала вызваліць затрыманых, уключаючы журналістаў, якія асвятляюць сённяшні мірны сход людзей.
19 чэрвеня ў апошні дзень збору подпісаў за прэтэндэнтаў у кандыдаты на пасаду прэзідэнта Беларусі ў Мінску, абласных і раёных цэнтрах па ўсёй краіне прайшлі акцыі салідарнасці.
Паведамляецца пра шматлікія затрыманні ўдзельнікаў, а таксама журналістаў.