Пераможца «Дажынак»: Хачу сыну кампутар купіць і жонцы боты
Пра тое, як стаць пераможцам «Дажынак» пісалі ўсе газеты краіны, якія выйшлі з нагоды свята ўраджаю ў глянцы і колеры. На разваротах — інтэрв'ю з механізатарамі, усмешлівыя камбайнёры і цэлыя сямейныя дынастыі.
Сярод складнікаў перамогі — нязменныя «праца, упартасць,
любоў да зямлі і да радзімы». Praca-by.info пацікавілася, што ж на самай справе рухае работнікамі у бітве за ўраджай.