Пераможца «Дажынак»: Хачу сыну кампутар купіць і жонцы боты

Пра тое, як стаць пераможцам «Дажынак» пісалі ўсе газеты краіны, якія выйшлі з нагоды свята ўраджаю ў глянцы і колеры. На разваротах — інтэрв'ю з механізатарамі, усмешлівыя камбайнёры і цэлыя сямейныя дынастыі. Сярод складнікаў перамогі — нязменныя «праца, упартасць, любоў да зямлі і да радзімы». Praca-by.info пацікавілася, што ж на самай справе рухае работнікамі у бітве за ўраджай.



kambajnior.jpg

— Я хачу сыну кампутар купіць і жонцы боты. Машыну трэба рамантаваць, — адкрыта прызнаўся ружовашчокі механізатар з Кобрыншчыны, які стаяў у калоне святочнага парада «Дажынак».
Камбайнёр падзяліўся простым сакрэтам, як стаць лепшым і намалаціць збожжа больш за ўсіх:
— Трэба у..ываць, як дурны. Працаваць ноччу, спаць па 4 гадзіны. А што? Так усё робяць. Зарабляеш за ўборачную мільёнаў 20, можна жыць. А потым зіма, рабіць усё адно няма чаго. Як яшчэ зарабіць?
На заўвагу аб тым, што такая праца — гэта парушэнне нормаў бяспекі, пагроза жыццю, суразмоўца толькі паціснуў плячыма: «так робяць усё, спяшаюцца зарабіць грошай, таму што іншай магчымасці не будзе, а жыць неяк трэба».
praca-by.info