Дажынкі-2013: «Сала ем, на сале сплю, бо яго я так люблю»
Gangnam Style у беларускім варыянце, спевы пра сала і «вясельныя» конкурсы на «Дажынках».
Фота agriculture.by
27 і 28 верасня ў Жлобіне адзначалі «Дажынкі». На другі дзень святкавання фестываль наведваў Аляксандр Лукашэнка. Захады бяспекі больш чым сур’ёзныя: на фестываль не
пускалі з бутэлькамі з вадой ці сокам, з вялікімі фотаапаратамі. Нават каб пакінуць тэхніку ў камерах захоўвання на вакзале, трэба было дачакацца, пакуль яе праверыць міліцыя.
Як адпачывалі тыя, хто трапіў на свята, глядзіце ў нашым відэа.