Краязнаўца, вымушаны выехаць за мяжу, працягвае рабіць шыкоўныя адкрыцці ў Беларусі
Кастусь Шыталь ужо больш за год жыве ў Беластоку — не так ужо і далёка ад роднай Глыбоччыны. І хоць фізічна дома не атрымоўваецца апошнім часам бываць, але працу на гэтай ніве не кідае — у Сеціве рэгулярна з’яўляюцца даваенныя ды іншыя фотаздымкі Глыбокага, набытыя Кастусём, цікавосткі і нават анекдоты з беларускай міжваеннай прэсы, нікому раней не вядомыя дэталі з гісторыі роднага краю.