«Каб упэўніцца ў прыгажосці Беларусі, не трэба ехаць далёка»

Карэспандэнт «Салідарнасці» з'ездзіў у вандроўку, прысвечаную гісторыі паўстання Калiноўскага, і прайшоўся сцежкамі аматараў беларускага краязнаўства.



historyka_001.jpg

— Ладзіць такія экскурсіі мы пачалі каля трох гадоў таму, — распавёў «Салідарнасці» выканаўчы дырэктар аб'яднання «Гісторыка» Кірыла Сінюціч. — Калі аўтобусы не былі такія дарагія, то мы ладзілі вандроўкі-экскурсіі часта. З тых часоў змяніліся кошты на транспарт, і мы пачалі ездзіць па «сцежкам» на ўласным транспарце.

Аматары краязнаўства выбіраюць тэму і маршрут адвольна, даюць абвестку ў інтэрнэце і выпраўляюцца ў падарожжа на выходных.

— Гэтым разам мы далі абвестку за тры дні, і бачыце — сем чалавек паехала на экскусію, — адзначае Кірыла. — А так звычайна робім інтэрнэт-рассылку з запрашэннямі.

historyka_002.jpg

Па словах удзельнікаў, выбірацца ў краязнаўчыя падарожжы значна цікавей, чым праводзіць выходныя дома. З гэтым сцвярджэннем цяжка не пагадзіцца, бо замест запланаваных двух кропак маршруту — вёсак Плябань і Ўладыкі, дзе знаходзяцца пахаванні паўстанцаў, — мы наведалі музей-сядзібу Янкі Купалы ў Вязынцы, а таксама шэраг вёсак Міншчыны, дзе знаходзяцца помнікі архітэктуры. Чаго варты толькі касцёл Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў вёсцы Ілья на закаце, альбо безліч крыжоў і каплічак на пагостах і ростанях.

historyka_003.jpg

— Кожнае месца і тыя помнікі, якія захаваліся, шмат могуць распавеці аб людзях, якiя тут жывуць, — упэўнены суразмоўца. — Калі касцел ці царква ў мястэчку дагледжаныя, значыць людзі туды прыходзяць i прыносяць ахвяраванні, вераць у нешта сваё. Беларусь — прыгожая краіна, і каб у гэтым упэўніцца, часам не трэба ехаць далёка.

historyka_004.jpg

Прыемней за ўсе было ўбачыць: пахаванні паўстанцаў 1863 года хоць і аказаліся з замеценымі сцежкамі, але зусім нядаўна да іх прыходзілі неабыякавыя да гісторыі Беларусі людзі. Аб гэтым сведчылі дагарэлыя знічы, прыбраныя магілы і бел-чырвона-белыя стужкі ля велізарных крыжоў са словамі «За нашу і вашу волю».

historyka_005.jpg

А пэўная блытаніна з мапамі прыдавала вандроўцы своасаблівы азарт і цікаўнасць.

historyka_006.jpg

historyka_007.jpg

historyka_008.jpg

historyka_009.jpg

historyka_010.jpg

historyka_011.jpg

historyka_012.jpg

historyka_013.jpg

historyka_014.jpg

historyka_015.jpg

historyka_016.jpg

historyka_017.jpg

historyka_018.jpg

historyka_019.jpg

historyka_020.jpg

http://gazetaby.com