Запісацца ў народнае апалчэнне: місія невыканальная?
У апошнія месяцы ў Беларусі шмат кажуць аб тэрытарыяльнай абароне і народным апалчэнні. Калі сутнасць першага ў цэлым зразумелая, то апалчэнне — гэта новаўвядзенне. Новы ўсплёск размоў па гэтай тэме адбыўся 6 чэрвеня, калі полк імя Кастуся Каліноўскага, які ваюе цяпер у шэрагах УСУ, прапанаваў беларусам уступаць у шэрагі «народнага апалчэння» або тэрытарыяльнай абароны краіны.