Пагоня, намаляваная напярэдадні паўстання Каліноўскага

Гісторык Васіль Герасімчык змясціў у сваім фэйсбуку выяву Пагоні, намаляваную напярэдадні нацыянальна-вызвольнага паўстання 1863–1864 гадоў.  

69170946_1595280390608598_8677046643410862080_n.jpg

Гэту Пагоню намаляваў адзін з удзельнікаў рэвалюцыйнай арганізацыі ў Вільні, піша Васіль Герасімчык.

“Адбылося тое незадоўга да паўстання 1863–1864 гадоў. А менавіта ў той час, калі моцна сапсаваліся адносіны з Варшавай і замест поціску рук як сімвала Літоўскага камітэта на чале з Кастусём Каліноўскім (дакладна такі ж сімвал быў у рускай арганізацыі "Зямля і воля") маглі абраць менавіта адну Пагоню. Аднак урэшце ў сувязі з пачаткам паўстання пайшлі на кампраміс з палякамі, і сімвалам паўстання зрабіліся Арол і Пагоня, да якіх далучылі і Арханёла Міхаіла”.