У Гарадку дзяўчыну адправілі на «суткі» за «лайк» у Instagram. І канфіскавалі тэлефон
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, 1 сакавіка ў Гарадку адбыўся суд над дзяўчынай, якая паставіла лайк пад допісам прызнанага «экстрэмісцкім» «Б***та» ў Instagram. Згодна з матэрыяламі справы, міліцыянты забралі яе тэлефон, але Instagram і Telegram былі выдаленыя з тэлефона. Дзяўчына патлумачыла, што выдаліла іх пасля затрымання, бо баялася, што міліцыянты могуць знайсці там нешта «забароненае».