Партызаны сталічнай Дамброўкі сустрэлі лета пратэсным артам з выявай «Пагоні» (фота)
Партызаны мінскага мікрараёна Дамброўка сустрэлі лета і нагадалі, што пратэст у беларускім грамадстве нікуды не знік. За адзін дзень раён упрыгожыўся выявамі нацыянальнага сімвала — герба «Пагоня». Фота рэдакцыі даслалі чытачы.

Дамброўскія партызаны змясцілі выяву «Пагоні» на сценах дамоў, трансфарматарных будках і іншых тэхнічных пабудовах.
На смеццевыя кантэйнеры жыхары прымацавалі налепкі з лагатыпамі дзяржаўных тэлеканалаў.
Таксама паведамляецца пра аднаўленне мясцовай славутасці — «мурала Калеснікавай», які быў знішчаны паўтара года таму.