Мінчук хацеў прадаць каляндар з «Пагоняй» на «Куфары». Яго пасадзілі пасля даносу

У пачатку лістапада ў Мінску затрымалі хлопца па скарзе «неабыякавай грамадзянкі». Нібыта ён «з мэтай публічнага выказвання сваіх грамадска-палітычных інтарэсаў правёў пікетаванне, шляхам размяшчэння аб'явы пра продаж календара з выявай «Пагоні» і лозунгамі: «Жыве Беларусь!», «Жыве вечна!», «Не разбіць!», «Не спыніць!», «Не стрымаць!». Міліцыянты расцанілі гэта як «несанкцыянаванае пікетаванне» і склалі пратакол паводле арт. 24.23 КаАП, паведамляюць праваабаронцы.

photo_2022_11_21_21_18_37.jpg

Хлопец на судзе паведаміў, што аб'яву размясціў у пачатку кастрычніка і не думаў, што гэта з'яўляецца правапарушэннем. Мэты пікетаваць такім чынам у яго не было. На судзе зачыталі і тлумачэнні сведкі, па словах якой, яна зайшла на сайт «Kufar» і пабачыла аб'яву з «Пагоняй» і лозунгамі.

Суд Ленінскага раёна Мінска асудзіў хлопца да 15 сутак адміністрацыйнага арышту.