Кіроўцу затрымалі за сляды ад «Пагоні» на аўтамабілі
Сілавікі знялі «пакаяннае» відэа з беларусам, на чыёй машыне заўважылі сляды ад знятай налепкі з «Пагоняй», паведамляе «Л*стэрка».
![nakleyka_minsk_avto_2022_1.jpg nakleyka_minsk_avto_2022_1.jpg](/img/v1/images/nakleyka_minsk_avto_2022_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Сілавікі прыйшлі да беларуса, на машыне якога заўважылі
сляды ад знятай налепкі з гербам «Пагоня». У праўладным телеграм-канале 8 лістапада было апублікана «пакаяннае» відэа з затрыманым.
Па сцвярджэнні аўтараў канала, супрацоўнікі ГУБАЗіК
заўважылі аўтамабіль са слядамі адлепленай сімволікі на нумарах, калі вярталіся
«з чарговага ператрусу па экстрэмісцкім дваровым чаце». Уладальніка машыны
«узялі на аловак».
Сам затрыманы ў відэа пацвярджае, што на
яго аўто была налепка ў выглядзе герба «Пагоня», якую ён зняў. Па яго словах,
яго затрымалі за «ўдзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах у жніўні ў Мінску».
![Паехаў у санаторый, а трапіў на «суткі»: беларуса асудзілі за майку са «спецыфічнай сімволікай» Па даносе «неабыякавага грамадзяніна» мужчыну з санаторыя адправілі на суткі](/img/v1/images/photo_2022_09_25_10_59_42.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)