Палітзняволенага мастака Алеся Пушкіна перавядуць на турэмны рэжым
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, адміністрацыя калоніі «Воўчыя норы» ініцыявала ўзмацненне пакарання мастаку Алесю Пушкіну і перавод яго ў турму. Пасяджэнне па замене рэжыму адбудзецца 11 лістапада ў судзе Івацэвіцкага раёна.

Рашэнне будзе прымаць суддзя Аляксандр Кірыловіч, які нядаўна ўзмацніў
пакаранне і палітвязню Сцяпану Латыпаву.
Нагадаем, Алеся затрымалі 30 сакавіка 2021 года. Яго абвінавацілі паводле арт. 370 Крымінальнага кодэкса і ч. 3 арт. 130 КК. 25 сакавіка Алесь Пушкін парэзаў сабе жывот у знак пратэсту. За гэта яго на 13 сутак змясцілі ў карцар.

30 сакавіка 2022 года Пушкіна асудзілі да 5
гадоў зняволення ў калоніі строгага рэжыму. Адміністрацыя калоніі № 22 у жніўні
пакарала Пушкіна пяццю месяцамі ў ПКТ.
Падтрымаць палітвязня можна лістамі на адрас: ПК №22, 225295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20, Аляксандру Мікалаевічу Пушкіну.