Алеся Пушкіна змясцілі ў ПКТ на пяць месяцаў
Памяшканне камернага тыпу (ПКТ) — спецыяльная камера, куды пераводзяць зняволеных, якія здзейснілі злосныя парушэнні парадку адбывання пакарання.
![svabodu_alesu_pushkinu_14_12_2012_minsk_02_560x373_logo_1.jpg svabodu_alesu_pushkinu_14_12_2012_minsk_02_560x373_logo_1.jpg](/img/v1/images/svabodu_alesu_pushkinu_14_12_2012_minsk_02_560x373_logo_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
За што туды трапіў мастак, не паведамляецца.
30 сакавіка мастак Алесь Пушкін быў асуджаны на 5 гадоў калоніі строгага рэжыму. Падчас закрытага судовага працэсу ён парэзаў сабе жывот на знак пратэсту, нагадваюць праваабаронцы.
Алеся Пушкіна прызналі вінаватым у «наўмысных дзеяннях па рэабілітацыі нацызму, учыненых групай асоб» і ў «здзеку з дзяржаўных сімвалаў». Падставай для абвінавачанняў сталі карціны з цыклу «Беларускі супраціў» і перформанс, які ён правёў ва Украіне.
![Мой хросны бацька Алесь Пушкін Мой хросны бацька Алесь Пушкін](/img/v1/images/ales_puszkin_3.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Мастак знаходзіцца за кратамі з сакавіка 2021 года. Падаваць апеляцыйную скаргу ён адмовіўся.
Адбывае пакаранне Пушкін у папраўчай калоніі №22 («Воўчыя норы»), што ў Івацэвіцкім раёне.