За верасень і кастрычнік у Мінску па палітычных адміністрацыйных артыкулах затрымалі не менш за 450 чалавек
Такія лічбы прыводзіць тэлеграм-канал «Сп*сы затрыманых».

Адзначаецца, што як найменей 25 чалавек былі
адпраўленыя на паўторныя «суткі».
Каля 50 чалавек былі перазатрыманыя паводле крымінальнага артыкула, гэта значыць, правялі яшчэ 10 сутак на Акрэсціна, а затым былі пераведзены ў СІЗА.
Паводле назіранняў праваабаронцаў, у Мінску ў кожным судзе
разглядаюць каля сямі палітычных адміністрацыйных спраў штодня.
Людзі, якія выйшлі з Акрэсціна, кажуць аб перапоўненых камерах, калі ў памяшканні на шэсць месцаў можа знаходзіцца да 18 чалавек.