Мінчук пасля 13 сутак: «Без матрацаў, без паветра, без лістоў, без перадач, без прагулак, без сна...»
Аляксей толькі нядаўна адбыў суткi за антываенны пікет. Ён тлумачыць «Салідарнасці», што рыхтаваўся да арышту загадзя, пытанне было толькі ў тэрміне ці памеры штрафу. Таксама расказвае пра сёняшнiя асаблiвасцi Акрэсцiна i фірменныя стравы ад мясцовага шэф-повара Жодзiна.