Твой дом — турма. Навошта мінскіх школьнікаў пацягнулі на экскурсію на Акрэсціна
Інспекцыя па справах непаўналетніх Барысаўскага РУУС арганізавала для школьнікаў экскурсію на Акрэсціна. Таму што юнакам і дзяўчатам, якія ўступаюць у дарослае жыццё, карысна, вядома, загадзя да яго падрыхтавацца, піша партал planbmedia.io.
![img_2793_logo_1_1_logo_1_logo.jpg.webp img_2793_logo_1_1_logo_1_logo.jpg.webp](/img/v1/images/img_2793_logo_1_1_logo_1_logo.jpg.webp?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Тут альбо аўтамат, палігон і вайна, альбо кайданкі, шконка і турма. Пры ўсім багацці выбару іншай альтэрнатывы для беларускай моладзі ў беларускіх уладаў, падобна, няма.
«Прадстаўніца прыёмніка-размеркавальніка для непаўналетніх УУС Мінскага аблвыканкама пазнаёміла прысутных з рэжымам, умовамі знаходжання непаўналетніх у гэтай установе, правяла экскурсію», — гаворыцца ў паведамленні.
Мяркуючы па фота, падлеткам паказалі турэмныя камеры і пазнаёмілі з правіламі ўнутранага распарадку. Пра тое, ці тлумачылі школьнікам, як правільна ўваходзіць у камеру, ведамства змаўчала. У любым выпадку ў краіне, дзе хранічна не да законаў, ранняе знаёмства з турэмным побытам лішнім не будзе.
Глядзіце таксама
![Мілітарызацыя ў школе набірае абароты Пародыя на гітлерюгенд. Што рэжым робіць са школьнай адукацыяй](/img/v1/images/_belarus_dzeci_adukacyja_szkola_2023_fota_novy_czas_logo.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
На мінулым тыдні planbmedia.io якраз пісаў і пра тое, як школьнікаў возяць на ваенныя палігоны і даюць «палазіць у танку». Не хочаш лазіць у танку — спазнавай хітрасці выжывання ў турме. Таму што наведванне турмы — лагічнае развіццё ідэй з публічнымі пакаяннямі, арыштамі падлеткаў на вачах аднагодкаў і судамі, якія ўлады не саромеюцца праводзіць у школах і ўніверсітэтах.
Беларускія ўлады называюць гэта прафілактыкай правапарушэнняў. Хоць насамрэч больш падобна на мерапрыемствы па прафарыентацыі. У вялікім свеце дзецям прапануюць экскурсіі ва ўніверсітэты, клічуць на лекцыі прафесараў, лекараў і адвакатаў.
Беларускім дзецям у якасці прыкладу для пераймання прапануюць АМАП і турэмных наглядчыкаў. А ў беларускіх уладаў ні прапаноў, ні альтэрнатыў не засталося. Ні для дзяцей, ні для дарослых.
Глядзіце таксама
![У беларускіх школах будуць вучыць «дапытваць ваеннапалонных» У беларускіх школах будуць вучыць «дапытваць ваеннапалонных»](/img/v1/images/331096101_618388370114976_8738310395253632789_n_logo.jpg.webp?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Нагадаем, што пасля выбараў 2020 года рэжым Лукашэнкі ўзмацніў прапаганду, асаблівыя высілкі скіраваўшы менавіта на дзяцей. У школах і садках паўсюль дзяржаўная сімволіка, дзецям уключаюць гімн, у навучальную праграму ўключылі шэраг «патрыятычных» факультатываў. Таксама праводзіцца ўзмоцненая мілітарызацыя, дзяцей завабліваюць у ваенна-«патрыятычныя» клубы,возяць на экскурсіі ў ваенныя часткі, дзе вучаць працаваць са зброяй, у класы прыходзяць з лекцыямі супрацоўнікі міліцыі.
Як і іншыя намаганні, гэтая палітыка матываваная
разлікам, які неаднаразова агучваў Лукашэнка, — «каб не паўтарыўся 2020 год».