У беларускіх школах будуць вучыць «дапытваць ваеннапалонных»
Міністэрства адукацыі зацвердзіла навучальныя праграмы некалькіх школьных факультатываў для 5–11 класаў. У пераліку тэм навучальных заняткаў — «знакі адрознення і форма вайскоўцаў ЗША», «гісторыя стварэння, структура, мэты і задачы НАТА».
![У адной з беларускіх школ. Ілюстрацыйны здымак У адной з беларускіх школ. Ілюстрацыйны здымак](/img/v1/images/331096101_618388370114976_8738310395253632789_n_logo.jpg.webp?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У адной з беларускіх школ. Ілюстрацыйны здымак
Міністэрства адукацыі зацвердзіла навучальныя праграмы некалькіх школьных факультатываў для 5–11 класаў, звярнуў увагу CityDog.io.
Сярод іх — «Хатняя кулінарыя», «Школа моды» і «Ваенны пераклад» па англійскай мове.
Калі з факультатывам кулінарыі і рукадзелля — у прынцыпе, усё зразумела, то ў праграмы «ваенны пераклад» ёсць асаблівасці.
Глядзіце таксама
![Што адбываецца з сісэмай адукацыі ў Беларусі і ці магчымыя пазітыўныя змены? «Свет ведаў расколаты». Што адбываецца з сістэмай адукацыі ў Беларусі і ці магчымыя пазітыўныя змены?](/img/v1/images/licej_adukacyja_fota_dzmitryja_dzmitryeva_novy_czas4_logo.jpg_logo_1.webp?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Факультатыўны курс «Ваенны пераклад» па вучэбным прадмеце «Замежная мова» (англійская) прадугледжаны для вучняў 10-11 класаў і разлічаны на 69 навучальных гадзін: у 10 класе — 35 гадзін, у 11-м — 34 гадзіны.
Сярод задач факультатыва — «фарміраванне прафесійных навыкаў і ўменняў ваеннага перакладчыка» і «набыццё ведаў па структуры Узброеных сіл Злучаных Штатаў Амерыкі і Вялікабрытаніі».
Глядзіце таксама
![Вайна і псеўдапатрыятызм. Паглядзіце, як выхоўваюць дзяцей у беларускіх школах Вайна і псеўдапатрыятызм. Паглядзіце, як выхоўваюць дзяцей у беларускіх школах](/img/v1/images/331096101_618388370114976_8738310395253632789_n.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Мяркуецца, што на занятках школьнікі будуць:
-
здабываць інфармацыю з тэксту па ваеннай тэматыцы;
- чытаць змест баявых дакументаў і перадаваць іх сутнасць на рускай мове;
- перакладаць з англійскай мовы на рускую ваенныя і ваенна-тэхнічныя тэксты або перадаваць іх змест на рускай мове;
- ажыццяўляць двухбаковы перавод гутаркі або допыту ваеннапалоннага (апытанне мясцовага жыхара);
- вызначаць па знаках адрознення вайскоўцаў узброеных сіл ЗША і Вялікабрытаніі, іх прыналежнасць да званняў і катэгорыяў.
Ёсць нават пералік тэм навучальных заняткаў, сярод іх, напрыклад, такія: «знакі адрознення і форма вайскоўцаў ЗША», «гісторыя стварэння, структура, мэты і задачы НАТА».