Вайна і псеўдапатрыятызм. Паглядзіце, як выхоўваюць дзяцей у беларускіх школах

У пагоні за сучаснасцю прадстаўнікі беларускіх школаў заводзяць акаўнты ў сацыяльнай сетцы Instagram. Але, мяркуючы па публікацыях, выкарыстоўваюць гэты інструмент не дзеля сувязі з вучнямі ці іх бацькамі, але дзеля справаздачы перад усемагутнай адміністрацыяй. Глядзім на канкрэтных прыкладах. 

331096101_618388370114976_8738310395253632789_n.jpg

Фота з афіцыйнага акаўнта сярэдняй школы №12 г. Віцебска ў Instagram
У гімназіі №1 горада Брэста, што лічыцца адной з найлепшых навучальных устаноў у вобласці, праходзіць «месяц ваенна-патрыятычнага выхавання». Хаця, мяркуючы па ўсім, гэты «месяц» у гімназіі не сканчваецца ніколі.
У ахопленым вайной свеце глядзець на малечаў, што ў адзенні з элементамі мілітары спяваюць салдацкія гімны, балюча. Але не для супрацоўнікаў вышэйузгаданай гімназіі.


Берасцейская гімназія №1, відаць, не надта высока ацэньвае шанцы сваіх вучняў на паступленне ў ВНУ, заахвочваючы іх прыняць удзел у «патрыятычнай гульні Прызыўнік-2023». Як бы здымаючы з сябе долю адказнасці, прадстаўнікі гімназіі падкрэсліваюць: «У патрыятычнай гульні прынялі ўдзел каманды ўсіх УА г. Брэста».

9610297d_b665_4e9c_8cac_ce226e9a0da0.jpg


Здагадайцеся з аднаго разу, каго прадстаўнікі гімназіі запрасілі ў якасці спікера на мерапрыемства з назвай «Актуальная размова»?. Вядома ж, намесніка пракурора горада Брэста, а таксама аперупаўнаважанага аддзелу наркакантролю і супрацьдзеяння гандлю людзьмі крымінальнай міліцыі АУС адміністрацыі Ленінскага раёна г. Брэста. Сапраўды, актуальныя суразмоўцы для маленькіх беларусаў.

56be4f8e_fd20_45bb_a0d8_ac0101ca774e.jpg


Ёсць і нагоды для радасці — вучні Гімназіі робяць поспехі ў вывучэнні роднай мовы. Толькі вось дыпломы для іх не здолелі аформіць па-беларуску, нібы гэтая мова не родая, а нейкая замежная, экзатычная. Спадзяемся, гэты факт не астудзіў любоў спадарыні Вікторыі і спадарыні Юліі да беларускай мовы, і жадаем ім далейшых поспехаў!

36a83f7c_9f54_4d8e_8d32_091390d70b5b.jpg

«Згодна са статыстыкай Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, на планеце жывуць больш за 38 мільёнаў чалавек», — упэўнена сцвярджаюць прадстаўнікі берасцейскай гімназіі. Сапраўды, больш — больш за 8 мільярдаў. Больш неабходнай і цікавай тэмы размовы для такіх малечаў, чым небяспека СНІДу, у навучальнай установы таксама не знайшлося.

f4a7364a_0b46_47fd_a447_8c0288ad6fdc.jpg

З Берасця скіроўваемся на ўсход краіны — у Віцебск, дзе нас чакае сярэдняя школа №12. Мяркуючы па кантэнце, у навучальнай установе ўведзены рэжым ваеннага становішча, бо вайсковыя строі дзеці амаль не здымаюць.

Не сціхаюць у школе і «патрыятычныя» спевы.

А 16 лютага у школе №12 г. Віцебска адбыўся «конкурс патрэатычных буктрэйлераў». Прадстаўнікі школы вельмі ганарацца прысутнасцю «пачэснага госця» — галоўнага мясцовага ідэолага.

3edd55b1_dca6_476e_91bf_7d25c2bc5a6c.jpg

Сталічная гімназія №50 ад тэндэнцый, вядома ж, не адстае. Тым больш, дырэктарка навучальнай установы — цэлы дэлегат устаноўчага з'езда па стварэнні партыі «Белая Русь».

c8f35b10_0be0_481d_ae29_3e855d336a8d__1_.jpg

У краіне пад самым мірным небам вучні старэйшых класаў мінскай гімназіі марнуюць час на ваенна-спартыўнай эстафеце. 

3ead0a15_be1d_4198_97d7_c96db19f6846.jpg

А яшчэ святкуюць дзень юнага героя-антыфашыста. Ішоў 2023-ці год.

ec83aca5_98c5_42f7_b077_54ea6744413f.jpg

Спрабуючы ў кожным слове падміргнуць адміністрацыі, выслужыцца перад начальствам, прадстаўнікі беларускіх школаў дэманструюць феерычную абыякавасць да саміх дзяцей. Вучні для іх — інструмент для ўздзеяння шквалу прапаганды, не болей за тое. Прынамсі, менавіта гэта вынікае з публікацыяў афіцыйных акаўнтаў беларускіх установаў адукацыі ў сацыяльных сетках. Беражыце сваіх дзяцей.