Затрыманая культуролаг Аксана Зарэцкая, яна на Акрэсціна з канца снежня

Затрымана культуролаг, трэнерка па этыкеце, бізнес-камунікацыях Аксаны Зарэцкай, якая калісьці ўваходзіла ў асноўны склад Каардынацыйнай рады.

zanoczy_marsz_fota_dzmitryja_dzmitryeva__34__logo_1_logo.jpg

Праваабаронцы паведамілі, што экспертку па этыкеце Аксану Зарэцкую затрымалі ў канцы снежня. Цяпер культуралагіня знаходзіцца ў СІЗА-1 на Валадарскага. Аксана — сябар асноўнага складу Каардынацыйнай Рады, трэнерка па этыкеце і бізнэс-камунікацыях, магістарка педагогікі.

Падрабязнасці і прычыны затрымання Зарэцкай пакуль невядомыя.

Да Аксаны Зарэцкай сілавікі прыходзілі ўжо не раз. У траўні 2021 супрацоўнікі ГУБАЗіК прыйшлі да яе на кватэру, правялі вобшук, а пасля звезлі яе на гутарку, якую назвалі “папярэджаннем”. Аксана Запэцкая распавядала пра свій візіт так: “Як вы разумееце, гэта была прапанова, ад якой нельга адмовіцца: у Следчым камітэце я была, у Цэнтральным РУУС таксама, прыйшоў час наведаць ГУБАЗіК. Як казала мая бабуля: «Трэцім разам, Божым часам». Прымалі ў сябе супрацоўнікі аддзела па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю гранічна ветліва. Мы размаўлялі пра Прокофьева, Томаса Мана, кларнэт, футбол і выхаванне дзяцей. У мяне ўдакладнілі, ці не адмініструю я дэструктыўныя каналы і ці не збіраюся скінуць уладу неканстытуцыйным шляхам. На пытанне, чаго мне не хапае ў гэтай краіне, я адказала «класічнай музыкі». На гэтым усе пытанні чамусьці адпалі”.

Аксану Зарэцкую затрымлівалі і ў чэрвені 2021-га падчас прэм'еры пастаноўкі «Белы трусік, чырвоны трусік».

Сілавікі прыходзілі да яе і 21 кастрычніка 2021 года — зладзілі ператрус, але Аксану пакінулі на волі: «Афіцыйная прычына зусім фантасмагарычная: нейкі цэлы падпалкоўнік з Магілёва вырашыў, што я датычная да дэструктыўнай дзейнасці ў сетцы "Аднакласнікі" і ў мяне дома знаходзяцца матэрыялы, якія праліваюць святло на завадатараў абраз супрацоўнікаў міліцыі», — распавяла Аксана у Фэйсбуку.