Хронікі пераследу: карцар для Дзяніса Івашына, арышт футбольнага трэнера, 15 гадоў турмы за «кіраванне чатамі»

Сабралі для вас галоўныя навіны пра падзеі, якія адбыліся ў Беларусі за 7 лістапада.

imgl7458_logo.jpg


Палітзняволенага журналіста, аўтара «Новага Часу» Дзяніса Івашыназмясцілі ў карцар. Пра гэта даведалася яго жонка Вольга. Як піша яна ў сваім фэйсбуку, перадачы для Дзяніса таксама не прымаюць.
Стала вядома, што 3 лістапада Мінскі гарадскі суд прысудзіў 15 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму прадпрымальніку Святаслава Кузьміцкаму. Яго абвінавацілі ў «кіраванні 30 чатамі», якія вязень «напаўняў экстрэмісцкімі матэрыяламі». КДБ унёс Кузьміцкага ў «спіс тэрарыстаў».
Вользе Анішчук, жонцы палітвязня Арцёма Анішчука, прысудзілі 10 сутак адміністрацыйнага арышту. Падставай стаў рэпост у сацыяльных сетках допісу «Н*шай Нівы». Жанчыну затрымалі 4 лістапада.
10 сутак адміністрацыйнага арышту прысудзілі і футбольнаму трэнеру Алегу Швайко. Пры гэтым знаёмыя мужчыны паведамляюць, што супраць яго ўзбуджана крымінальная справа і бліжэйшым часам чакаецца перавод у СІЗА №1 на Валадарскага.
Гомельскі абласны суд за 2022 год разгледзеў 12 крымінальных спраў па «злачынствах супраць нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь» — за фіксацыю перасоўванняў расійскай вайсковай тэхнікі па беларускай тэрыторыі. Фігуранты гэтых спраў атрымалі ад 2 да 4,5 гадоў зняволення.
Як паведамляюць праваабаронцы, экстрадзіраванага з Расіі Аляксея Коршуна змясцілі ў СІЗА №6. У лісце да маці Коршунаў паведаміў, што сядзіць у камеры адзін і ў яго няма нічога — нават туалетнай паперы.
Паводле статыстыкі «В*сны», у Беларусі на дадзены момант налічваецца 1390 палітвязняў. Ініцыятыва «Dissidentby» вызнае палітычнымі зняволенымі 1694 чалавекі, у тым ліку 201 жанчыну і 7 непаўнагадовых.