Свастыка ці Пагоня — што пужае рэжым больш?

На мінчука, які тройчы за год папаўся на распаўсюджванні нацысцкай сімволікі ў сацсетках, завялі «крыміналку».

svastyka.jpg

У відэа, якое распаўсюдзілі прарэжымныя тэлеграм-каналы, малады чалавек распавёў, што на працягу года «неаднаразова прыцягваўся па адміністрацыйным артыкуле 19.10 («Публічнае дэманстраванне, распаўсюджванне нацысцкай сімволікі ці атрыбутыкі»).

У дачыненні да яго распачалі крымінальную справу па артыкуле 341-1 («Прапаганда або публічнае дэманстраванне, выраб, распаўсюджванне нацысцкай сімволікі або атрыбутыкі»).


Па гэтым артыкуле прыцягваюць да адказнасці тых, хто двойчы на працягу аднаго года атрымліваў пратакол па арт. 19.10 КаАП і на працягу года пасля накладання другога спагнання зноў здзейсніў такое ж правапарушэнне.

Санкцыя артыкула прадугледжвае штраф, арышт, абмежаванне волі тэрмінам да трох ці да чатырох гадоў калоніі.