КДБ пачаў спецвытворчасць у дачыненні да рэстаратара Вадзіма Пракоп'ева і яшчэ дваіх чалавек

Наступны крок — гэта магчымасць судзіць завочна. 

prakop_eu.jpg

Што такое спецыяльная вытворчасць

Як тлумачаць на сайце СК, «спецыяльная вытворчасць — вытворчасць па крымінальнай справе ў дачыненні да абвінавачанага, які знаходзіцца па-за межамі Рэспублікі Беларусь і ўхіляецца ад яўкі ў орган, які вядзе крымінальны працэс».
Гэта значыць спецвытворчасць фактычна з'яўляецца першым крокам да нядаўна ўзаконеных у Беларусі завочных судоў над тымі, хто знаходзіцца за мяжой.

Разам з аб'явай аб адкрыцці спецыяльнай вытворчасці СК выклікае фігурантаў у Беларусь для правядзення следчых дзеянняў — публікацыя гэтай інфармацыі на сайце ведамства па цяперашнім законе лічыцца належным апавяшчэннем.

Усіх іх чакаюць у Мінску ў Цэнтральным апараце СК на вуліцы Фрунзэ, 19.

Нагадаем, Лукашэнка ў ліпені падпісаў закон аб зменах у Крымінальна-працэсуальны кодэкс, што дазваляюць судзіць беларусаў, якія знаходзяцца за мяжой, завочна і нават прыгаворваць іх да расстрэлу.

Як паказала практыка, правядзенне папярэдняга расследавання ў парадку спецвытворчасці займае крыху часу. Напрыклад, справа алімпійскай чэмпіёнкі Аляксандры Герасімені заняла ўсяго два тыдні і ўжо пайшла ў суд.

Вадзім Пракоп'еў абвінавачваецца ва ўчыненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 1 арт. 13 і ч. 3 арт. 289 («Падрыхтоўка да акта тэрарызму»), ч. 1 арт. 14 і ч. 3 арт. 289 («Замах на акт тэрарызму»), ч. 3 арт. 289 («Акт тэрарызму, учынены арганізаванай групай»), ч. 4 арт. 295 («Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў»), ч. 2 арт. 295-3 («Незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, паражальнае дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў»), ч. 3 арт. 333-1 («Незаконнае перамяшчэнне праз мяжу Беларусі агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў, выбуховых прыстасаванняў, а таксама іншых відаў узбраення і ваеннай тэхнікі, учыненае арганізаванай групай»), ч. 1 арт. 14 і ч. 2 арт. 357 («Замах на змову з мэтай захопу ўлады»), ч. 1 арт. 13 і ч. 1 арт. 359 («Падрыхтоўка да акта тэрарызму ў дачыненні да дзяржаўнага або грамадскага дзеяча»), ч. 1 арт. 361-1 («Заклікі да санкцый»), ч. 1 арт. 13 і арт. 364 («Падрыхтоўка да гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў»), ч. 5 арт. 16 і ч. 3 арт. 424 («Саўдзел у злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі»).

Ігар Чамякін абвінавачваецца ва ўчыненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 1 арт. 13 і ч. 3 арт. 289 («Падрыхтоўка да акта тэрарызму»), ч. 3 арт. 289 («Акт тэрарызму, учынены арганізаванай групай»), ч. 2 арт. 295 («Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў»), ч. 2 арт.295-3 («Незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, паражальнае дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў»), ч. 1 арт. 14 і ч. 2 арт. 357 («Замах на змову з мэтай захопу ўлады»), ч. 1 арт. 13 і ч. 1 арт. 359 («Падрыхтоўка да акта тэрарызму ў дачыненні да дзяржаўнага або грамадскага дзеяча»), ч. 3 арт.361-1 («Заклікі да санкцый праз СМІ»), ч. 1 арт. 13 і арт. 364 («Падрыхтоўка да гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў»).
Дзяніс Хаміцэвіч абвінавачваецца ва ўчыненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 1 арт. 14 і ч. 3 арт. 289 («Замах на акт тэрарызму»), ч. 2 арт. 295-3 (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, паражальнае дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў»), ч. 1 арт. 14 і ч. 2 арт. 357 («Замах на змову з мэтай захопу ўлады»), ч. 3 арт.361-1 («Заклікі да санкцый праз СМІ»).