Хроніка рэпрэсій за 9 снежня

Троцкага вінавацяць у «здрадзе дзяржаве», артыкул «абраза Лукашэнкі» становіцца народнымЖорны рэжыму не спыняюцца ні да дзень. 

_cihi_supraciu__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__8__logo_1_1.jpg

74-гадоваю Наталлю Таран этапавалі ў Гомельскую жаночую калонію нумар № 4.  

Нагадаем, жанчыне прысудзілі 3 гады і 6 месяцаў у калоніі агульнага рэжыму за «паклёп і абразу» Лукашэнкі, а таксама за знявагу прадстаўніка ўлады.

Наталля Таран

Наталля Таран

За абразу Лукашэнкі і двух міліцыянтаў два гады калоніі прысудзілі жыхару Жодзіна Дзмітрыя Варановіча. Справу разглядала суддзя Ганна Мукавозчык.

Таксама Лукашэнку «абразіў» дыджэй з Гродна Кірыл Жалудок. Суддзя Руслан Гурын пакараў мужчыну годам калоніі агульнага рэжыму.  

З палітвязнем Генадзем Смірновым, які разам з сынам ужо адбывае тэрмін за ўсё тую ж «абразу Лукашэнкі», знікла сувязь. Верагодна, яго змясцілі ў ШІЗА.

Маці і дачку будуць судзіць за «зліў дадзеных» у ЧКБ

Супрацоўнікі ГУБАЗіКу затрымалі Іну і Валерыю Глінскіх 28 снежня 2021 года. Амаль год маці і дачку ўтрымліваюць у СІЗА-1. Іх абвінавачваюць паводле трох крымінальных артыкулаў: ч.3 арт. 130 КК (Распальванне іншай сацыяльнай варожасці), ч. 3 арт. 203-1 (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных), арт. 352 (Неправамернае завалоданне камп'ютарнай інфармацыяй).

Былую журналістку Ларысу Шчыракову, верагодна, перавялі з ІЧУ у СІЗА

Ларыса Шчыракова

Ларыса Шчыракова

Яе непаўнагадовага сына Святаслава ўтрымліваюць у сацыяльна-педагагічным цэнтры ў пасёлку Бярозкі Гомельскага раёна. Гэта нейкіх паўтара кіламетра ад дома, дзе падлетак жыў з маці. Сваякі дагэтуль не ведаюць, за што затрымалі Ларысу, разлучыўшы з сынам. Распавядаюць толькі, што ў прыватным доме, дзе жыве жанчына, сілавікі ўвечары 6 снежня ўчынілі ператрус, які можна прыраўняць да пагрому. 

Сваякі дагэтуль не ведаюць, за што затрымалі Ларысу, разлучыўшы з сынам. Распавядаюць толькі, што ў прыватным доме, дзе жыве жанчына, сілавікі ўвечары 6 снежня ўчынілі ператрус, які можна прыраўняць да пагрому.

За надпіс «Жыве Беларусь» на машыне міліцыянта жыхар Віцебску арыштаваны на 10 сутак

На судзе мужчына сказаў, што проста хацеў падняць суседу настрой. 

Суды па «справе Зельцэра» працягваюцца

43-гадоваму Дзянісу Ядзевічу прысудзілі 2 гады калоніі. Суддзя Анжэла Касцюкевіч палічыла мужчыну вінаватым у «абразе прадстаўніка ўлады», а таксама «распальванні сацыяльнай варожасці».

Супраць святара Уладзіслава Багамольнікава распачалі крымінальную справу

Айцец Уладзіслаў служыў літыю па забітым сілавікамі Раману Бандарэнку, а таксама абвяшчаў галадоўку ў падтрымку палітвязня Ігара Лосіка. Сёння ён не выйшаў на волю пасля 100 сутак, паведзеных у невыносных умовах у ІЧУ на Акрэсціна. Уладзіславу Багамольнікву інкрымінаваны «народны» артыкул 342 (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).


Сілавікі распачалі «спецвытворчасць» у дачыненні да Сцяпана Пуцілы і Яна Рудзіка

Сцяпана абвінавачваюць паводле 11 артыкулаў КК, Яна – паводле 10-ці. Мужчын запрашаюць прыехаць у Беларусь, каб даць паказанні.

Былому палітвязню Іллі Міронаву прысудзілі чарговы тэрмін — 12 сутак за кратамі

Міронаў быў затрыманы ўчора, 8 снежня, калі прыйшоў у РАУС на прафілактычную гутарку.

Дальнабойніка Валерыя Троцкага будуць судзіць за «здраду дзяржаве»

Валеры Троцкі

Валеры Троцкі

Спачатку яго вінавацілі паводле арт.361 КК (Заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншым дзеянням, накіраваным на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі). Але цяпер яму ставіцца ў віну "здрада дзяржаве" (арт. 356 КК), паведамляюць праваабаронцы.