На заснежанай машыне міліцыянта напісалі «Жыве Беларусь». Далей — суд
Выпадак адбыўся ў Віцебску. На машыне супрацоўніка органаў з'явіўся надпіс. За гэты недазволены і «злачынны» ўчынак мясцовага жахара ўжо паспелі асудзіць.
![Ілюстрацыйны здымак Ілюстрацыйны здымак](/img/v1/images/zyve.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Ілюстрацыйны здымак
На судзе мужчына сказаў, што проста хацеў падняць суседу-міліцыянту настрой.
Але той аказаўся не проста службоўцам, а адданым прыхільнікам рэжыму. Замест таго, каб проста пасміхнуцца, ён напісаў па гэтым факце заяву ў сваё ведамства.
Мужчыну, абвінавачанага ў нанясенні надпісу, арыштавалі на 10 сутак і, мяркуючы па допісах у каналах сілавікоў, шукаюць, што яшчэ яму навесіць.
Лукашэнкаўцы спрабуюць забараніць беларускі нацыянальны дэвіз «Жыве Беларусь!», які масава выкарыстоўваецца праціўнікамі дыктатуры. Адначасова людзей караюць за выкарыстанне беларускага нацыянальнага сцяга і герба «Пагоня».
![Ворага народа ў Віцебску не будзе? У Віцебскім універсітэце, відаць, не наважыліся зладзіць гульню «Вораг народа». Афішу выправілі](/img/v1/images/obyavlenie11_jee99.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Лукашэнкаўцы ўвялі замест іх сцяг і герб, прыдуманыя пры Сталіне для несамастойнай Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі.