У Віцебскім універсітэце, відаць, не наважыліся зладзіць гульню «Вораг народа». Афішу выправілі
Два дні таму ў незалежных СМІ з'явілася інфармацыя, што 4 лістапада ў Віцебскім дзяржаўным універсітэце пройдзе гульня «Вораг народа». Маўялў, гэта будзе ролевая гульня па матывах «Мафіі» і ўсё пройдзе ў рамках «комплексу мерапрыемстваў, прысвечаных «Году гістарычнай памяці» напярэдадні «Кастрычніцкай рэвалюцыі».
Таксама студэнтам ВДУ разам са студэнтамі Пскоўскага
дзяржаўнага ўніверсітэта было прапанавана паглядзець «Казку пра Мальчыша-Кібальчыша» і
праспяваць «патрыятычнае караоке».
Як заўважыў «Віцебскі кур'ер», пасля распаўсюду інфармацыі ў медыя з афіцыйнага сайта ВДУ знікла ўзгадка скандальнай назвы гульні. Як яна будзе праходзіць, невядома. Максама прыбралі і казку пра мальчыша-Кібальчыша.
Патрыятычнае караоке вырашылі ўсё ж пакінуць у праграме.