На журфаку БДУ застанецца толькі дзве спецыяльнасці, але навучаць «блогінгу»
На журфаку БДУ застанецца толькі дзве спецыяльнасці, але з'явяцца новыя напрамкі для навучання журналістаў, расказалі ў Міністэрстве адукацыі.
Так, колькасць спецыяльнасцей скароцяць усяго да дзвюх. Цяпер можна будзе вучыцца на спецыяльнасці «Журналістыка» або на спецыяльнасці «Інфармацыя і камунікацыя». На трэцім курсе студэнты змогуць выбіраць паглыбленую спецыялізацыю.
Для тых, хто будзе вучыцца на спецыяльнасці «Журналістыка», выбіраць можна будзе з пяці профіляў: «аўтарская
журналістыка і блогінг», «лічбавыя медыяплатформы», «журналістыка і інфармацыйная бяспека», «дзелавая журналістыка і
бізнес-камунікацыі», «навуковая журналістыка».
Студэнты спецыяльнасці «Інфармацыі і камунікацыі» змогуць вывучаць «палітычную камунікацыю», «маркетынгавыя
камунікацыі», «рэкламу і PR», «інтэрнэт-камунікацыі».
Хто будзе выкладаць на журфаку шэраг новых спецыяльнасцей, у
рэлізе Мінадукацыі не гаворыцца.
Паводле «Е*рарадыё».