52 палітвязня выйшлі на волю! Поўны спіс вызваленых (абноўлена)

11 верасня адразу 52 палітзняволеныя былі вызваленыя з беларускіх турмаў і прымусова вывезеныя ў Літву. Пакуль няма дакладнай інфармацыі, хто менавіта вызвалены, але медыя паведамляюць пра Мікалая Статкевіча, Уладзіміра Мацкевіча, Генадзя Федыніча, Ігара Лосіка, Ірыну Слаўнікаву, Мікалая Дзядка. На жаль, аўтара НЧ Дзяніса Івашына ў спісе вызваленых няма. 

_belarus_vosen_pryroda_2022_fota_dzmitryeu_dzmitryj__novy_czas__3__logo.jpg

«Вясна» паведамляе, што сярод вызваленых палітвязняў — 14 грамадзян іншых краін: шэсць грамадзян Літвы, па двое грамадзян Польшчы, Латвіі і Нямеччыны, а таксама па аднаму грамадзяніну Францыі і Вялікабрытаніі.

Марыі Калеснікавай і Віктара Бабарыкі няма ў спісе памілаваных Лукашэнкам. Пра гэта ў эфіры «Дажджу» заявіў Павел Латушка. 

Вызваленне адбылося пасля перамоваў прадстаўніка прэзідэнта ЗША Джона Коўла.

Жонка Коўла, вядомая журналістка Грэта Ван Сустэрэн, паведаміла, што перамовы аб вызваленні палітвязняў цягнуліся два дні. 

«Я толькі што атрымала тэкставае паведамленне з твітам, у якім гаворыцца, што мой муж вызваліў 52 палітычных зняволеных з турмы ў Беларусі... гэта першае, што я пачула пра свайго мужа за апошнія 2 дні, паколькі там нельга карыстацца тэлефонам па меркаваннях бяспекі... Я рада за гэтых 52 чалавек, але вельмі рада за сябе, даведаўшыся, што з ім усё ў парадку».

За вызваленне палітвязняў ЗША знялі санкцыі з авіякампаніі «Белавія».

Па апошніх звестках, Мікола Статкевіч, Уладзімір Мацкевіч, Максім Вінярскі і Генадзь Федыніч адмаўляюцца пакідаць Беларусь. Цяпер яны знаходзяцца на беларуска-літоўскай мяжы.

Поўны спіс вызваленых: 

1. Мікола Статкевіч

2. Уладзімір Мацкевіч

3. Мікола Дзядок

4. Ігар Лосік

5. Ірына Слаўнікава

6. Генадзь Фядыніч

7. Максім Вінярскі

8. Павел Мажэйка

9. Зміцер Дашкевіч

10. Ларыса Шчыракова

11. Павел Вінаградаў

12. Дзмітрый Кучук 

13. Аляксандр Манцэвіч

14. Юлія Фенер

15. Сяргенй Спарыш

16. Яўген Меркіс

17. Мікалай Хіл

18. Галіна Дзербыш

19. Яўген Афнагель

20. Ілля Дубскі

21. Андрэй Крылоў

22. Павел Нікіценка

23. Вячаслаў Лазараў

24. Павел Падабед

25. Алена Цімашчук

26. Андрэй Войніч

27. Аляксандр Ярашук

28. Дзмітрый Казлоў

29. Павел Нікіценка

30. Віталь Бандарук

31. Яўген Сямёнаў

32. Якаў Шафарэнка

33. Глеб Гладкоўскі

34. Святаслаў Шубіч

35. Андрэй Сцепанькоў

36. Андрэй Хвескоеў

37. Андрэй Сіленка

38. Ігар Цяпцееў

39. Віктар Власенка

40. Цімур Рызапур

41. Алена Раманаўскене

42. Эдуардас Чарнятэвас

43. Дзмітрый Кавальчук

44. Томас Рымкус

45. Данута Сакалоўская

46. Ганадзь Рыхцер

47. Івас Шумас

48. Эмілс Асарс

49. Кшыстоф Заневіч

50. Картэн Фос

51. Вальдэмар Шмідт

52. Манузль Росандэр