Затрыманы ўчора брат Паўла Латушкі знаходзіцца на Акрэсціна. Стала вядома, каго забралі разам з ім

Паводле дадзеных праваабаронцаў, разам з Анатолем Латушкам былі затрыманыя Лілія Ананян і Алена Маліноўская. Вядома, што ў Алены ёсць непаўнагадовы сын.

1744527950_0_184_2988_1865_1920x0_80_0_0_517f83090067ec73e43f20dd83bec61d.jpg

Паводле папярэдняй інфармацыі, ім ставяць у віну ч. 2 арт. 339 КК («Хуліганства») — нібыта яны малявалі па трафарэце на паштовых скрынях у пад'ездах жылога дома герб «Пагоня».

Усе яны зараз знаходзяцца на Акрэсціна.