Затрыманы стрыечны брат Паўла Латушкі Анатоль
Сённяшні затрыманы Анатоль Латушка — стрыечны брат Паўла Латушкі, паведамляюць праваабаронцы.

У Беларусі пераследуюць сваякоў Паўла Латушкі
З ім уначы затрымалі Алену Маліноўскую і яшчэ адну жанчыну (1963 года нараджэння). Паводле папярэдняй інфармацыі, ім ставяць у віну ч. 2 арт. 339 КК («Хуліганства») за маляванне праз трафарэты «Пагоні».
У іх зараз праходзяць ператрусы, затрыманым абраная мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.
Нагадаем, на мінулым тыдні стала вядома, што на Яну Латушка — дачку Паўла Латушкі — завялі крымінальную справу і арыштавалі кватэру.