На дачку Паўла Латушкі завялі крымінальную справу і арыштавалі кватэру

Дэпартамент фінансавых расследаванняў распачаў крымінальную справу ў дачыненні да Яны Латушка, дачкі кіраўніка Народнага антыкрызіснага кіравання Паўла Латушкі. Паведамляецца, што яе кватэра арыштаваная.

084a0000_0aff_0242_b641_08d9e28df443_cx3_cy1_cw93_w1597_n_r1_st.jpg

Гэта адбылося падчас паслання Аляксандра Лукашэнкі.
Вось як адрэагаваў на гэта Павел Латушка:
Сапраўды, менавіта падчас яго выступу супрацоўнікі Камітэту фінансавых расследаванняў Камітэту Дзяржкантролю звярнуліся і паведамілі пра заведзеную крымінальную справу. Якія абвінавачанні выстаўленыя, не сказалі. Пазней мы даведаліся, што накладзены арышт на кватэру маёй дачкі. Гэта кватэра маіх бацькоў, якую яны атрымалі яшчэ за савецкім часам.
Дачка Паўла Латушкі знаходзіцца па-за межамі Беларусі. Ёй 28 гадоў.
Як сказала Сва***зе Яна Латушка, ёй невядома, па якой прычыне на яе завялі крымінальную справу:
Ніякіх супрацьпраўных дзеянняў я не здзяйсняла. Так, я ўдзельнічаю ў акцыях, якія праходзяць у Польшчы, выступаю супраць гвалту, за справядлівасць. Я — дачка свайго бацькі і падтрымліваю яго.
Паводле Яны, арыштаваная кватэра 1985 года пабудовы, плошчай 63 квадратных метра:
Была маіх бабулі і дзядулі, потым бацькоў, і калі мне споўнілася 18 год, бацькі падарылі яе мне. Па гэтай сітуацыі бачна, што наступаюць сталінскія часы.
Павел Латушка быў міністрам культуры і амбасадарам Беларусі ў Францыі і Польшчы, потым кіраваў Нацыянальным акадэмічным тэатрам імя Янкі Купалы. Яго звольнілі з пасады пасля таго, як ён выказаўся супраць міліцэйскага гвалту і фальсіфікацыі выбараў. Са жніўня 2022 года знаходзіцца ў Польшчы. Кіраўнік Народнага антыкрызіснага кіравання.