Алену Гнаўк абвінавачваюць у «дыскрэдытацыі Беларусі» за пост пра мігрантаў
64-гадовай актывістцы з Пружанаў Алене Гнаўк выставілі абвінавачванне па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 2 арт. 367 («Паклёп на прэзідэнта») і арт. 369-1 («Дыскрэдытацыя Беларусі»). Цяпер жанчыне пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі.
![hnauk_0102.jpg hnauk_0102.jpg](/img/v1/images/hnauk_0102.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Алену Гнаўк змясцілі
пад варту, яе мусяць перавесці ў СІЗА-6 у Баранавічы, паводле даных праваабаронцаў.
Згодна з матэрыяламі справы, пенсіянерка 23 лістапада 2021 года
размясціла ў сацыяльных сетках Facebook і Instagram «загадзя ілжывыя звесткі аб
прававым становішчы замежных грамадзян у Рэспубліцы Беларусь, што было
накіравана на прычыненне істотнай шкоды дзяржаўным інтарэсам». У пастах Алена Гнаўк распавядала пра курдскія сем’і і становішча мігрантаў у Беларусі.
Раней паводле двух іншых артыкулаў спадарыню Алену асудзілі да трох гадоў «хатняй хіміі».