
Але сілавікі спампавалі іх зноў. У яе Instagram-акаўнце яны перайшлі ў «захаваныя», дзе былі паказаныя ўсе публікацыі, якія яна «лайкнула». Сярод іх быў пост «Б***та» з «Пагоняй», за што мясцовыя міліцыянты склалі на яе пратакол па арт. 19.11 КаАП («Распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў»).
Віну сваю на судзе яна не прызнала. У выніку суд прызначыў дзяўчыне 10 сутак арышту і пастанавіў канфіскаваць яе тэлефон.