Сяргей Навумчык: «Чакаем ад Лукашэнкі пакаяннага відэа за «Пагоню»
Журналіст разважае, ці прыцягне ГУБАЗіК Лукашэнку да адказнасці.
Сяргей Навумчык, у былым дэпутат Вярхоўнага Савета, выклаў у сваім тэлеграм-канале фота дакумента за подпісам Лукашэнкі з гербам «Пагоня».
«Гэты дакумэнт раздалі нам, дэпутатам ВС, 20.VI.1994, адразу пасля прысягі Лукашэнкі на інаўгурацыі. Уверсе, як і мае быць – Дзяржаўны герб. Чакаем запісанага ГУБАЗІКам пакаяннага відэа за «Пагоню» (са слядамі пабояў пасля вобыску і затрымання)», — напісаў Сяргей Навумчык.