«Лукашэнка казаў мне, што не помсціць». Журналіст BBC Сціў Розенберг — пра прысуд Ціханоўскаму
Брытанскі тэлевізійны журналіст Сціў Розенберг стаў вядомы ў Беларусі, пасля таго як у лістападзе ўзяў вострае інтэрв'ю ў Аляксандра Лукашэнкі. Сёння супрацоўнік BBC зноў выказаўся на беларускую тэму — з нагоды жахлівых прысудаў, вынесеных па «справе Ціханоўскага».

«У мінулым месяцы Аляксандр Лукашэнка сказаў мне: я не з тых, хто помсціць. Сёння ў Беларусі яго палітычны супернік Сяргей Ціханоўскі быў прысуджаны да 18 гадоў калоніі строгага рэжыму», — напісаў Сціў Розенберг у твітары.